Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 16:04

МТЗ распрацаваў трактар для кліматычных умоў Паўднёва-Усходняй Азіі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод распрацаваў спецыяльную мадэль трактара для эксплуатацыі ў кліматычных умовах краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадукцыя Мінскага трактарнага завода ўжо добра вядома ў В'етнаме. Нашым прадпрыемствам распрацавана спецыяльная мадэль трактара для эксплуатацыі ў кліматычных умовах краін Паўднёва-Усходняй Азіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як растлумачыў журналістам міністр прамысловасці Віталь Воўк, распрацоўваўся трактар разам з в'етнамскімі спецыялістамі. Ён атрымаўся больш лёгкім па вазе і больш канкурэнтаздольным па цане. Ажыццяўляецца пастаўка гэтай мадэлі ў В'етнам для далейшых выпрабаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі