Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 13:58

Міралюбная палітыка павінна падмацоўвацца здольнасцю дзяржавы абараніць свой народ - Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Любая міралюбная палітыка павінна падмацоўвацца здольнасцю дзяржавы абараніць свой народ. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гісторыя нас навучыла, што любая міралюбная палітыка павінна быць падмацавана рэальнай здольнасцю дзяржавы абараніць свой народ. Закранаючы пытанні бяспекі, я ўвесь час паўтараю тэзіс "порах трэба трымаць сухім". Наяўнасць боегатовых Узброеных Сіл, сістэмы тэрытарыяльнай абароны і эфектыўных інстытутаў забеспячэння правапарадку - гэта гарантыя міру і спакою на нашай зямлі. Але і тут я хачу падкрэсліць думку аб тым, што абаронная моц краіны абапіраецца на яе эканамічную моц і сілу духу народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, колькасць і структура сілавых ведамстваў прыведзены ў адпаведнасць з аптымальнымі патрэбнасцямі надзейнай абароны і эканамічнымі магчымасцямі дзяржавы. "Гэта не значыць, што мы спыніліся ў аптымізацыі сілавых структур, мы гэта робім пастаянна, будзем рабіць і ў далейшым", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым адной з важнейшых задач у ваеннай сферы з'яўляецца забеспячэнне войскаў найноўшым узбраеннем і тэхнікай, без гэтага немагчыма абараніць родную зямлю. "Нашы вучоныя сумесна з арганізацыямі абароннага сектара эканомікі распрацавалі і паспяхова выпрабавалі ва ўмовах густанаселенай Беларусі, а не на пустынных палігонах, рэактыўную сістэму залпавага агню "Паланэз", якая адпавядае лепшым сусветным узорам высокадакладнай зброі. Айчынную сістэму", - нагадаў Прэзідэнт.

"Гэта сведчыць аб тым, што ў нас створаны новы перспектыўны напрамак - ракетабудаванне, вытворчасць магутнай зброі стрымлівання. Яна ўжо з гэтага года паступае на ўзбраенне нашай арміі, што значна ўмацуе абараназдольнасць Беларусі. Не буду ўтойваць: мы з ваеннымі хацелі гэтым самым зрабіць усёй краіне і вам, дэлегатам з'езда, падарунак да пятага Усебеларускага сходу, які гарантуе чыстае неба нашаму народу", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Між тым, паводле слоў Прэзідэнта, у перспектыве прадоўжыцца развіццё ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй у сістэме рэгіянальнай групоўкі войскаў, а таксама з краінамі АДКБ і іншымі дзяржавамі.

"Беларускую армію сёння па праву можна назваць школай мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі