Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2016, 10:54

Мінск выконвае свае абавязацельствы мірнай пляцоўкі перагавораў - Лукашэнка

28 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мінск выконвае свае абавязацельствы мірнай пляцоўкі перагавораў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубам Эюбавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў пачатку сустрэчы падкрэсліў, што на гэтай беларуска-азербайджанскай сустрэчы "нам ёсць аб чым пагаварыць". "Але перш за ўсё хачу павіншаваць з экзаменам, які вы, улада, добра здалі ў Азербайджане, - гэта рэферэндум. Яго вынікі - самае лепшае пацвярджэнне стаўлення азербайджанскага народа ў гэты няпросты час да ўлады. Гэта вельмі вялікая перамога, і я ведаю, як гэта ацэнена ў свеце. Усялякія размовы, усялякая балбатня адпалі адразу, і імідж вашай краіны значна павысіўся", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама сказаў, што "мы дамовіліся з маім сябрам сустрэцца 28-29 лістапада. Нічога не мяняем, не адкладваем". Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сённяшняя сустрэча будзе адпаведнай прыступкай да падрыхтоўкі да маючых адбыцца перагавораў на вышэйшым узроўні.

"Ёсць шэраг праблем, якія мы сур'ёзна абмяркуем", - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на тым факце, што беларуская сталіца ў гэтыя дні стала шырокай пляцоўкай міжнародных сустрэч. У прыватнасці, 27 кастрычніка адбылася сустрэча на ўзроўні ЕАЭС. Сёння сустрэнуцца кіраўнікі ўрадаў СНД. Акрамя таго, праходзіць вельмі маштабная міжнародная канферэнцыя ЕЭК ААН. У гэтыя дні засядае рабочая група па Украіне.

"Усё гэта сведчыць аб тым, што Мінск выконвае свае абавязацельствы мірнай пляцоўкі перагавораў", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Ягуб Эюбаў сказаў аб тым, што "Беларусь і Аляксандр Лукашэнка для Азербайджана і азербайджанскага народа - самыя блізкія і родныя". "Шчыра кажучы, у гэты складаны перыяд для нашай краіны хто б акрамя Беларусі так ставіўся, так падтрымліваў Азербайджан, - сказаў азербайджанскі госць. - У Азербайджане ёсць праблемы і вы, як ніхто іншы, ведаеце пра іх, таму што вы кіраўнік дзяржавы, вы - чалавек, якога любіць і падтрымлівае беларускі народ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі