Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2018, 11:08

Мінэканомікі Беларусі ўпаўнаважана падпісаць пагадненне з Кітаем па Нацыянальным футбольным стадыёне

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі міжурадавых пагадненняў з Кітайскай Народнай Рэспублікай аб рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адобрыў праекты пісьмаў беларускага боку і ўпаўнаважыў Міністэрства эканомікі на іх падпісанне.

Як паведамлялася, у чэрвені Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб падрыхтоўцы тэрыторый пад будаўніцтва стадыёна і басейна. У 2018-2019 гадах будуць знесены аб'екты нерухомай маёмасці, узведзены, рэканструяваны, знесены інжынерныя сеткі і збудаванні ў раёне вуліц Ванеева і Кальварыйскай.

Аб тым, што Кітай выдзеліць Беларусі сродкі на ўзвядзенне гэтых спартыўных збудаванняў, стала вядома ў ліпені мінулага года. Тады міністр эканомікі Беларусі па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства камерцыі Кітая расказаў журналістам, што бакі падпісалі пагадненне шляхам абмену пісьмамі аб пачатку фінансавага абгрунтавання гэтых праектаў. Планавалася, што на гэтыя праекты будзе выдзелена амаль $180 млн.

Пазней кіраўнік дзяржавы адзначаў, што Нацыянальны футбольны стадыён будзе ўмяшчаць у сябе ў два разы больш гледачоў, чым абноўлены стадыён "Дынама". "Гэта будзе сучасны, добры стадыён", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі