Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2017, 19:29

Мікалай Лукашэнка намалаціў на камбайне 5 т збожжа

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка намалаціў на камбайне 5 т збожжа. Аб гэтым паведамілі ў эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1".

Як паведамляла БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах азнаёміўся з работай флагманскага камбайна вытворчасці "Гомсельмаш". Ён прапанаваў выпрабаваць камбайн на хаду. Месца камбайнера заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства. Побач з ім размясціўся малодшы сын Прэзідэнта Мікалай. Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы каля кабіны і азнаёміўся з работай тэхнікі ў працэсе жніва.

"Праз некаторы час за рулём камбайна ўжо сам Мікалай. Бункер камбайна ён папоўніў першымі для сябе 5 т збожжа", - расказалі ў тэлеэфіры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі