Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2017, 12:48

Малашку на пасаду міністра аховы здароўя выбрала медыцынская грамадскасць - Лукашэнка

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Валерыя Малашку міністрам аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што зусім нядаўна Валерый Малашка быў назначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны. "Калі мы закранулі пытанне аб назначэнні міністра аховы здароўя і мне прапанавалі дзясятка паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы аказаўся ў вас. Усе давалі характарыстыкі, перш за ўсё ставячы вас на першае месца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Не хачу сказаць, што пасада міністра працы ў нас другарадная, але, згадзіцеся, пасада міністра аховы здароўя - найважнейшая ў любой краіне, таму што гэта звязана са здароўем цэлай нацыі, нашага насельніцтва. Мне давялося выбіраць: згадзіцца з тым, што было, або прызнаць, што Малашка больш патрэбны ў якасці міністра аховы здароўя, - сказаў Прэзідэнт. - Таму я прашу прабачэння, што так атрымалася".

На сустрэчы было адзначана, што Валерый Малашка доўгія гады прапрацаваў у сістэме аховы здароўя і заваяваў высокі аўтарытэт сярод прадстаўнікоў гэтай сферы.-0-

Біяграфія Малашкі В.А.

Малашка Валерый Анатольевіч нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гродне. Скончыў у 1989 годзе Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1989 года працаваў урачом-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год - урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год - намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997-2004 гадах займаў пасаду галоўнага ўрача Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год - начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

З 2009 года па 2016 год працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Са снежня 2016 года - міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

27 студзеня 2017 года назначаны міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі