Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2016, 09:10

"Малайцы, так трымаць!" - Лукашэнка павіншаваў беларускіх спартсменак з алімпійскай бронзай у веславанні

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Маргарыту Махнёву, Надзею Ляпешка, Вольгу Худзенка і Марыну Літвінчук з заваяваннем бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша пераканаўчае выступленне ў байдарцы-чацвёрцы прадэманстравала ўсяму свету нязломны характар і высокае спартыўнае майстэрства беларускіх весляроў. Уся краіна глядзела на вас, верыла ў вас і вы дастойна прадставілі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

"Вы заваявалі гэту ўдвайне каштоўную перамогу ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга націску на каманду, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, мы разам пераадолеем усе абставіны і яшчэ раз прымусім гучаць імя беларускага веславання на байдарках і каноэ на буйнейшых сусветных спартыўных форумах. Малайцы, так трымаць!".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі