Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 жніўня 2018, 11:21

Лукашэнку далажылі аб прапановах па кадравых назначэннях ва ўрадзе

17 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажылі аб прапановах па кадравых назначэннях ва ўрадзе, а таксама па замене іншых службовых асоб. Адпаведная нарада прайшла ў Мінску ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БЕЛТА.

"У прадаўжэнне нашай размовы ў Аршанскім рэгіёне ў частцы кадравых назначэнняў і перамяшчэнняў я спецыяльна папрасіў, і трое сутак Адміністрацыя Прэзідэнта разам з кіраўнікамі парламента, старшынёй Камітэта дзяржкантролю працавала над унясеннем тых кандыдатур, якія павінны быць унесены згодна з маім даручэннем па назначэннях ва ўрадзе і ў сувязі з заменай некаторых службовых асоб. Як і дамаўляліся, сёння Наталля Іванаўна (Качанава) даложыць узгодненую або няўзгодненую пазіцыю па гэтых пытаннях", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: недапушчальна, каб работа на месцах скочвалася да фармалізму і валакітыЛукашэнка: недапушчальна, каб работа на месцах скочвалася да фармалізму і валакіты
Кіраўнік дзяржавы неаднаразова адзначаў, што выкананне даручэнняў па развіцці рэгіёна - паказчык эфектыўнасці работы ўрада і мясцовай улады. Патрабавалася наладзіць сістэмную работу, якая стала б прыкладам для іншых сярэдніх гарадоў краіны.

"Я ведаю, што былі праведзены кансультацыі і з грамадскімі арганізацыямі і іншымі. Думаю, што я таксама паслухаю іх меркаванне перад тым, як назначаць новых членаў урада і іншых службовых асоб. Зразумела, што сёння мы разгледзім некаторыя кандыдатуры, якія прапаноўваліся вамі і былі рэкамендаваны мною для разгляду", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка патрабуе ўнесці прапановы па заменах у кіраўніцтве ўрадаЛукашэнка патрабуе ўнесці прапановы па заменах у кіраўніцтве ўрада
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адзіная прычына невыканання яго даручэнняў заключаецца ў "пафігічным стаўленні ўрада да даручэнняў Прэзідэнта".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ёсць нядрэнныя паслы, якія атрымалі пэўны вопыт работы. "І вельмі нават добрыя кандыдатуры з ліку дыпламатычнага корпуса. Паслухаем меркаванне і міністра замежных спраў у частцы прадстаўленых кандыдатур з дыпкорпуса", - сказаў ён.

"Спектр кандыдатур даволі шырокі, і давайце мы гэтыя кандыдатуры разгледзім. Але пытанне трэба вырашаць, не зацягваючы, каб не дапусціць некантралюемага развіцця некаторых, перш за ўсё негатыўных, працэсаў у эканоміцы, - падкрэсліў беларускі лідар. - Хоць я не хачу драматызаваць сітуацыю. Міністры на месцах, ведамствы працуюць, губернатары на месцы. Кіруемасць у нас проста не можа быць страчана".

Акрамя таго, на нараду былі спецыяльна запрошаны старшыня КДБ Валерый Вакульчык і начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Андрэй Паўлючэнка. "Каб потым не было размоў: тыя, не тыя кандыдатуры. Зразумела, што яны кантралююць сваімі ведамствамі антыкарупцыйны складнік службовых асоб кадравага рэестра Прэзідэнта. Калі ў іх ёсць якія-небудзь пытанні па кандыдатурах, якія будуць абмяркоўвацца, яны выкажуць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта БеларусіСлужбовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі
Анатоль Чорны і Віталь Воўк вызвалены ад пасад міністра архітэктуры і будаўніцтва і міністра прамысловасці адпаведна. Строгая вымова аб'яўлена старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на пэўную тэндэнцыю і меркаванні людзей, якія заўважае па публікацыях у інтэрнэце, СМІ, дакладах спецслужб. "Вось, усё правільна робіць Прэзідэнт: трэба гэтых чыноўнікаў ледзь ці не вешаць. Гэта няправільнае разуменне людзьмі маіх дзеянняў. І я ўжо даручаў вам, Наталля Іванаўна (Качанава), і тым, хто працуе цяпер у Оршы: пад напружанне павінны быць пастаўлены ўсе - ад нелюбімых чыноўнікаў (яны гэтага заслугоўваюць, людзі тут маюць рацыю), але людзям трэба паглядзець і на сябе, перш чым кагосьці асуджаць. У Оршы, па-мойму, з гэтым у нас ёсць праблемы, як і па ўсёй краіне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што таму і даручыў забяспечыць асаблівы рэжым функцыянавання і кіравання Аршанскім раёнам. "Пакуль мы там з балота будзем вылазіць і выводзіць на нармальны ўзровень развіцця прадпрыемствы і сацыяльную інфраструктуру, увесці асаблівы рэжым кіравання ў Аршанскім рэгіёне. Гэта значыць кожны, пачынаючы ад звычайнага чалавека, павінен быць напружаны гэтак жа, як кіраўнікі прадпрыемстваў і адпаведныя структуры ўлады. Людзі павінны адчуваць, што там пачалася, вобразна кажучы, рэвалюцыя і варушыцца трэба ўсім, у тым ліку звычайным людзям", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час адрэагаваць на шэраг заяў у СМІ і інтэрнэце
"Я адсочваю СМІ, там асобныя ў інтэрнэце заявы і іншае... Я іх чую, я іх бачу, і я пастараюся ў бліжэйшы час на іх адрэагаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі