Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2017, 10:24

Лукашэнка зробіць 29-31 сакавіка афіцыйны візіт у Туркменістан

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць 29-31 сакавіка афіцыйны візіт у Туркменістан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы 30 сакавіка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, якія пройдуць у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе. Бакі плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

Плануецца, што лідары дзвюх краін таксама прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане.

На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў наведаюць Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершана беларускім бокам. Кіраўнікі дзяржаў ва ўрачыстай абстаноўцы дадуць старт рабоце завода, а затым азнаёмяцца з вытворчасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі