Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2018, 13:24

Лукашэнка змяніў кіраўнікоў Акадэміі кіравання, БДУІР і БрДТУ

22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння кадравыя рашэнні ў адносінах да кіраўнікоў шэрага ВНУ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генадзь Пальчык, які працаваў на пасадзе старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, назначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне Вадзіма Богуша рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да гэтага часу ён займаў пасаду першага намесніка міністра адукацыі.

Прэзідэнт таксама ўзгадніў назначэнне Аляксандра Драгана рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, які быў дэканам машынабудаўнічага факультэта гэтай ВНУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі