Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 19:59

Лукашэнка: змагацца за здаровы лад жыцця трэба ўсёй грамадой

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змагацца за здаровы лад жыцця трэба ўсёй грамадой. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не можам мірыцца з тым, што працягласць жыцця беларусаў меншая, чым у самых развітых краінах Заходняй Еўропы. Паколькі многія прычыны смяротнасці залежаць ад нас саміх, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Недапушчальна вялікая колькасць нашых грамадзян гіне ў дарожна-транспартных здарэннях, на пажарах, на вытворчасці, тоне ў вадаёмах. Нельга недаацэньваць і такую вострую для нашага грамадства праблему, як алкагалізм і наркаманія. У большасці сваёй ад атручэння алкаголем і ўжывання наркотыкаў паміраюць маладыя людзі, якім яшчэ жыць і жыць.

Мерапрыемствы па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізму патрабуюць асаблівай увагі не толькі медыцынскіх і праваахоўных органаў, але і ўсяго грамадства, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Паколькі гэта бяда наносіць удар як па канкрэтных людзях і сем'ях, так і па генетычным кодзе ўсёй нацыі і іміджы народа. "Каму з нас будзе прыемна, калі Беларусь назавуць краінай п'яніц і наркаманаў? Таму і змагацца за здаровы лад жыцця трэба ўсёй грамадой", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, перш за ўсё неабходна стварыць асяроддзе, спрыяльнае для жыццядзейнасці сем'яў (сферы сямейнага правядзення вольнага часу, паслуг для сем'яў з дзецьмі). Настойліва папулярызаваць у грамадстве пазітыўнае стаўленне да сем'яў, у якіх не дапускаецца п'янства. Станоўчы прыклад бацькоў - гэта надзейны шлях выхавання з самага ранняга дзяцінства дастойнага чалавека.

Нельга адкладваць вырашэнне гэтых задач, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Меры па стварэнні ўмоў, спрыяльных для нараджэння дзяцей, зніжэння смяротнасці павінны рэалізоўвацца комплексна. Упэўнены, што нашаму грамадству пад сілу вырашыць гэтыя задачы і стабілізаваць поспех у росце колькасці беларускага насельніцтва.

"Для папулярызацыі моды на здароўе неабходна актыўна выкарыстоўваць таксама фізкультуру і спорт. Трэба накіраваць фізкультурна-масавую работу на павелічэнне аздараўленчых груп, клубаў па інтарэсах, секцый па відах спорту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама выказаў пажаданне, каб прафесійныя беларускія спартсмены, асабліва ў гульнявых відах, часцей радавалі мільёны балельшчыкаў і аматараў сваімі паспяховымі выступленнямі і яркімі перамогамі на прэстыжных турнірах і чэмпіянатах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі