Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 мая 2019, 19:55

Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2018 год

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2018 год. Адпаведны ўказ нумар 194 кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Па выніках дзейнасці Нацыянальнага банка ў 2018 годзе дасягнута асноўная мэта грашова-крэдытнай палітыкі па абмежаванні інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн. Яна склала 5,6 працэнта (снежань 2018 года да снежня 2017 года) пры прагнозным параметры не больш як 6 працэнтаў.

Пры гэтым забяспечаны падтрыманне макраэканамічнай і фінансавай устойлівасці, бяспечнае і эфектыўнае функцыянаванне банкаўскага сектара, захаванне высокай даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, а таксама даступнасць крэдытаў у беларускіх рублях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі