Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2017, 13:44

Лукашэнка зацвердзіў Канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве краін СНД

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта канвенцыя была прынята 16 верасня 2016 года ў Бішкеку ў час саміту лідараў краін - членаў СНД.

Дакумент прызначаны ўзмацніць значнасць міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных працэсах, актывізаваць сувязі паміж суб'ектамі гаспадарання. Канвенцыя будзе садзейнічаць бесперашкоднаму руху людзей, капіталаў, тавараў і паслуг.

У дакуменце таксама пералічваюцца напрамкі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва - ад стварэння спецыяльных эканамічных зон і ажыццяўлення інвестыцыйных праектаў да культурнага, навуковага і гуманітарнага супрацоўніцтва, турызму і спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі