Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2017, 16:15

Лукашэнка: зарплата Br1 тыс. - гэта той мінімум, які дзяржава павінна дапамагчы людзям зарабіць

11 красавіка, Рэчыца /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Зарплата Br1 тыс. - гэта той мінімум, які дзяржава павінна дапамагчы людзям зарабіць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Br1 тыс. - гэта той мінімум, які мы павінны дапамагчы людзям зарабіць. А далей варушыцеся самі. Вядома, мы будзем падштурхоўваць - і кіраўнікі, і ўрад. Але гэты бар'ер, які ў нас некалі быў, трэба аднавіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна кіраўнік дзяржавы закрануў пытанні працаўладкавання. У прыватнасці, у Рэчыцы налічваецца некалькі соцень беспрацоўных - менш як 1 працэнт ад працаздольных грамадзян. "Але і ім трэба прапанаваць работу па кваліфікацыі. Многія хочуць працаваць, вялікія грошы мець, а ў школе нават двойкі не атрымлівалі. Жыццё змянілася. Вы можаце крытыкаваць мяне як хочаце. Будуць у вас іншыя прэзідэнты, і, калі яны захочуць утрымаць краіну, будуць праводзіць такую ж палітыку. Не можам мы сабе дазволіць, калі ў краіне 350 тыс., як яны называюць сябе - "дармаедаў", нічога не робяць. Хіба гэта нармальна?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сярод гэтых людзей - вялікая колькасць патэнцыяльных правапарушальнікаў, якія гатовы пайсці на злачынствы, каб здабыць сродкі на пражыванне.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што не супраць крытыкі, аднак перш грамадзянам трэба падумаць пра будучае краіны. "Крытыкаваць - крытыкуйце, толькі падумайце, да чаго мы ідзём. Кожны сёння павінен працаваць, - упэўнены ён. - Час няпросты, але мы ўжо бачым святло ў канцы тунэля".

Прэзідэнт таксама закрануў тэму цэнаўтварэння. Паводле яго слоў, дзяржава вырашыць пытанні завышаных цэн. "Ва ўрадзе пачалі ўжо варушыцца. Рыначнікі там з'явіліся: адпусцілі цэны на ўсё, што папала, і атрымалі іх рост", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка патрабуе навесці належны парадак з расходаваннем паліва пры пасяўной кампанііЛукашэнка патрабуе навесці належны парадак з расходаваннем паліва пры пасяўной кампаніі
Кіраўнік дзяржавы асабліва закрануў тэму эканомнага і беражлівага стаўлення да рэсурсаў. "Давядзіце да ўсіх: эканомія павінна быць вельмі жорсткай, - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. - Навядзіце парадак са спажываннем паліва".
Лукашэнка: Гомельская вобласць у гэтым годзе павінна паказаць высокую культуру земляробства
Прэзідэнту было даложана аб сацыяльна-эканамічным развіцці, ходзе вясенніх палявых работ, таксама ён азнаёміўся з арганізацыяй сяўбы кукурузы на зерне ў саўгасе "Выток".
У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесуУ бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесу
"Мы поўнасцю разняволім бізнес-ініцыятыву - ідзіце займайцеся справай, зарабляйце. Мы стварылі для гэтага ўмовы. А што не стварылі - створым у бліжэйшы час", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: дзяржавам недазвольна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкіЛукашэнка: дзяржавам недазвольна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі
"Я калі аб гэтым даведаўся, вельмі шкадаваў. Вырашаць унутрыпалітычныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі - гэта не той шлях", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Усе райцэнтры трэба прывесці ў парадак - ЛукашэнкаУсе райцэнтры трэба прывесці ў парадак - Лукашэнка
Азнаёміўшыся з Рэчыцкім раёнам з верталёта, а таксама праехаўшы па горадзе, Прэзідэнт застаўся задаволены ўбачаным, паколькі ўсюды адчуваўся гаспадарлівы падыход.
Беларусь зацікаўлена ў прытоку замежных турыстаў - ЛукашэнкаБеларусь зацікаўлена ў прытоку замежных турыстаў - Лукашэнка
Работнікі прадпрыемства пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы адносна эфектыўнасці ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін, а таксама крокаў у адказ у сувязі з гэтым ад іншых дзяржаў.
Лукашэнка бачыць вялікія перспектывы ў развіцці дрэваапрацоўкі ў Беларусі
"Я зразумеў, чаму крытыкуюць і хто крытыкуе - тыя, хто не хочуць, каб у краіне было лепш, і зыходзяць з прынцыпу "чым горш, тым лепш для іх", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі