Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2018, 12:27

Лукашэнка запатрабаваў строга дыферэнцыраваць адказнасць спажыўцоў і пастаўшчыкоў наркотыкаў

22 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адказнасць спажыўцоў і пастаўшчыкоў наркотыкаў за ўчыненыя імі злачынствы павінна быць строга дыферэнцыравана. Гэтага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якая крымінагенная абстаноўка ў краіне, асаблівая ўвага была ўдзелена барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў.

"Што ў нас там за праблемы? Можа, мы недзе дапусцілі пралікі або памылкі пры прыняцці адпаведнага заканадаўства. Я тады настойваў на ўзмацненні заканадаўства асабліва да тых, хто вырабляе і пастаўляе, прадае сюды наркотыкі. Нам трэба строга дыферэнцыраваць спажыўцоў і пастаўшчыкоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў Ігар Шуневіч, крымінагенная сітуацыя ў краіне характарызуецца, як і раней, зніжэннем зарэгістраваных злачынстваў і здарэнняў. "Якіх-небудзь асаблівасцей мы сёння не назіраем. Думаю, што мы дасягнулі таго ўзроўню ў арганізацыі барацьбы са злачыннасцю, які дазваляе ацаніць рэальны стан спраў у краіне ў гэтай частцы і адэкватна рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы, што нясе ў сабе гэты сацыяльны феномен", - адзначыў міністр.

Паводле інфармацыі МУС, за студзень-красавік 2018 года колькасць злачынстваў у краіне знізілася на 7,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года - да 26,5 тыс. Не дапушчана росту колькасці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, менш учынена забойстваў з замахамі, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, вымаганняў і крадзяжоў.

У той жа час вырасла колькасць наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў са смерцю пацярпелага, разбояў, грабяжоў, махлярстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі