Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка запатрабаваў прывесці ў парадак аэрапорт Брэст

Прэзідэнт 11.08.2017 | 11:06
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук дакладвае Аляксандру Лукашэнку аб будаўніцтве новых мікрараёнаў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры Брэста
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук дакладвае Аляксандру Лукашэнку аб будаўніцтве новых мікрараёнаў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры Брэста

11 жніўня, Брэст /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прывесці ў парадак аэрапорт Брэст. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння пасля прыбыцця ў абласны цэнтр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што неабходна зрабіць: трэба лішняе ўсё, што тут ёсць, зямельныя плошчы, аддаць па прызначэнні. Мы па савецкіх мерках адцялі 0,5 тыс. га зямлі. Не даглядаеш аэрапорт - гэта дрэнна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да губернатара Брэсцкай вобласці Анатоля Ліса.

Прэзідэнт звярнуў увагу: калі аэрапорт поўнасцю не загружаны сёння, то гэта не значыць, што і ў будучым будзе гэтак жа. "Вазьмі па контуры, колькі трэба для аэрапорта, столькі і пакінь. Усё астатняе аддай людзям: нехта захоча пабудаваць прадпрыемства. Да ўзлётна-пасадачнай паласы хаця б травы вырошчвай. Прывядзі ўсё ў парадак", - даручыў кіраўнік дзяржавы кіраўніку вобласці.

Анатоль Ліс адзначыў, што сёння аэрапорт прымае зусім мала рэйсаў і практычна не выкарыстоўваецца. "Мы ў тыдзень прымаем толькі два рэйсы на Калінінград. Трэба думаць, як яго загружаць", - сказаў ён.

"Думайце і ўносьце прапановы. Толькі спачатку навядзіце парадак", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Самыя запатрабаваныя прафесіі на рынку працы Беларусі Горад: Спецыялісты і служачыя: медсястра - 3136 вакансій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне*, урач-спецыяліст - 2405, фельчар-лабарант - 429, фельчар - 314, інжынер - 311.