Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2019, 16:15

Лукашэнка запатрабаваў павялічыць продаж цэменту на знешнія рынкі

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў цэментнай галіны і павялічыць аб'ёмы рэалізацыі іх прадукцыі на знешніх рынках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, разглядаючы кадравыя пытанні па ўзгадненні кіраўнікоў шэрага прамысловых прадпрыемстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба шукаць напрамкі рэалізацыі цэменту. У нас яго хапае. Цэментнікі некалі мяне прасілі ў два разы павялічыць вытворчасць і мадэрнізаваць. Уклалі грошы, мадэрнізавалі. Трэба ў гэтым напрамку дзейнічаць, паступова вяртаць крэдыты, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Але для гэтага трэба і на знешніх рынках эфектыўна працаваць. Там у нас праблем было вельмі шмат. Я нават падазраваў, што нехта там стварае гэтыя праблемы, асабліва ў напрамку Расіі. Не так проста з Расіяй працаваць. Там хапае тых, якія хацелі б нахіліць. Канкурэнцыя, прытым канкурэнцыя непрыстойная".

Як было даложана кіраўніку дзяржавы, сітуацыя з рэалізацыяй цэменту за мяжу палепшылася. Заводы дыверсіфікавалі экспарт, пераарыентаваліся на еўрапейскі рынак, там гатовы закупляць айчынную прадукцыю па больш высокіх цэнах. Істотна выраслі пастаўкі ў Польшчу, Латвію, Украіну.

Разам з тым значны аб'ём рэалізуецца на ўнутраным рынку. Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць расшыраць сферу прымянення цэменту.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі насцярожана ўспрымае спробы прыватызаваць прадпрыемствы, асабліва ў Гродне. "Гэта ўжо крайні выпадак. Трэба ўсё ж такі раскруціць прадпрыемства, каб яно працавала. Потым калі і прадаваць - даражэй будзе. Але я не хацеў бы прадаваць гэтыя прадпрыемствы. Гэта як МАЗ у такой кампаніі (Беларуская цэментная кампанія. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да новых кіраўнікоў, ён падзякаваў ім за згоду ўзначаліць прадпрыемствы, якія знаходзяцца ў няпростай сітуацыі: "У вас такія цяпер кускі, што, калі вы іх падніміце, проста будзеце знакамітымі людзьмі ў Беларусі. Так склалася сітуацыя, акрамя, можа, "Белпалівагаза", дзе ў нас больш-менш становішча нармальнае, спецыялісты добрыя... А тут у нас правалы значныя".

Кіраўнік дзяржавы паабяцаў усялякую падтрымку новым кіраўнікам, але ў той жа час нагадаў аб недапушчальнасці выкарыстання службовага становішча з карыслівай мэтай. "Галоўнае, каб было чыста і сумленна з вашага боку. Вы ведаеце, што я маю на ўвазе, і дзе я не магу вас абараніць. Не таму, што ў мяне ўлады не хапае. Гэта супярэчыць майму ўнутранаму настрою і зместу. Карупцыя - гэта ганьба. Бяруць так, што сорамна часам. Галоўнае, каб у вас тут склалася. А так вы людзі вопытныя, талковыя. Думаю, што павінна атрымацца", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі