Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 17:01

Лукашэнка запатрабаваў дакладнага выканання даручэнняў, дадзеных на сустрэчы ў парламенце

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дакладнага і своечасовага выканання даручэнняў, дадзеных сёння ў час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць і ў далейшым сустракацца з парламентарыямі, выпрацоўваць новыя формы стасункаў з тым, каб абмяркоўваць актуальныя для краіны пытанні.

На сённяшняй сустрэчы Прэзідэнту было зададзена больш за дзясятак розных пытанняў, якія датычацца развіцця вёскі, лібералізацыі дзелавой актыўнасці, перспектыў функцыянавання новага бязвізавага пяцідзённага рэжыму, развіцця рынку каштоўных папер, а таксама міжнароднай тэматыкі.

Адно з зададзеных пытанняў датычылася актывізацыі дзелавой актыўнасці. Адказваючы на яго, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы будзем рабіць крокі па лібералізацыі, але пры гэтым важна не страціць кіруемасць".

Размова ішла таксама аб магчымасці аптымізацыі спагнання дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прапановы ў гэтай сферы патрабуюць дасканалай прапрацоўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі