Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 12:39

Лукашэнка: залішніх праверак, што паралізуюць бізнес, быць не павінна

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Залішніх праверак, што паралізуюць бізнес, быць не павінна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба сур'ёзна паглядзець на работу кантралюючых органаў. Залішніх праверак, што паралізуюць бізнес, быць не павінна. Прадпрыемствы, якія нармальна працуюць, не трэба пастаянна правяраць. А вось нестабільныя, што трапілі ў гэты рад, павінны знаходзіцца пад пільным кантролем дзяржавы. Яшчэ больш пільным, чым ёсць цяпер", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што Камітэт дзяржаўнага кантролю мае ўсе паўнамоцтвы, у тым ліку аператыўныя. "Атрымаў інфармацыю, што той ці іншы таварыш не па законе дзейнічае, - не пытайце ні аб чым, не збірайце мноства фактараў. Ёсць факт парушэння закону - туды яго", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сумленная работа з'яўляецца залогам таго, што кантралюючыя органы не прыйдуць на прадпрыемства. "А калі прыйдуць, вельмі строга будзем з гэтым разбірацца. Хадзіць на прадпрыемствы, дзе кіраўнікі працуюць добрасумленна, не трэба. І не чакайце ніякіх дэкрэтаў - працуйце па жыцці сумленна і прыстойна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Адной з важнейшых задач з'яўляецца актывізацыя дзелавой ініцыятывы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння суб'ектам гаспадарання канкурыраваць на рынку няпроста: ёсць шэраг аб'ектыўных прычын, пачынаючы з цяжкіх механізмаў рыначнага рэгулявання і заканчваючы асобаснымі якасцямі бізнесменаў. "Я ўжо неаднаразова гаварыў: не ва ўсіх ёсць гэта праславутая прадпрымальніцкая жылка. У нас усе са студэнцкай лаўкі як мінімум, а тое ўжо і з сярэдняй школы бачаць сябе багатымі,бізнесменамі. У свеце падлічана, колькі з сотні могуць стаць бізнесменамі, - адзінкі. Таму, ідучы ў бізнес, падумай, ці ёсць у цябе ад прыроды даныя такія, ці набыў ты іх у працэсе навучання і ці ёсць у цябе жаданне працаваць у гэтым бізнесе. Гэта вельмі няпроста, тым больш што ў нашым грамадстве і навыкаў асаблівых няма. І багатых не вельмі любяць", - растлумачыў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі сапраўды шмат адміністрацыйных бар'ераў. "Яны тармозяць развіццё любой дзелавой ініцыятывы. Як мне расказваюць, чалавеку неабходна ажыццявіць каля 12 адміністрацыйных працэдур, каб адкрыць невялікае кафэ. На іх, паводле самых сціплых падлікаў, ідзе каля 6 месяцаў. Але ж у гэты ж час прадпрымальнік мог бы сам працаваць, ствараць рабочыя месцы для іншых. Не лепшым чынам ідуць справы ў будаўнічай сферы. Каб атрымаць рашэнні выканкама аб прадастаўленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва, суб'ектам гаспадарання даводзіцца чакаць паўтара года, а тое і больш. І гэта мы змагаемся з бюракратызмам і валакітай?!" - задаўся пытаннем Прэзідэнт. Ён звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай: "Вы адказваеце за гэта пытанне. Дырэктыву Прэзідэнта ў гэтым плане ніхто не адмяняў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі