Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2018, 09:59

Лукашэнка "залатым" біятланісткам: вы здзейснілі сапраўдны подзвіг

23 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды краіны па біятлоне Надзею Скардзіна, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву і Дар'ю Домрачаву з заваяваннем золата ў эстафетнай гонцы на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуй за цудоўны падарунак усёй краіне напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, - падзякаваў Аляксандр Лукашэнка. - Вы ажыццявілі нашы запаветныя мары, заваяваўшы першае для Беларусі алімпійскае золата ў самай прэстыжнай дысцыпліне біятлоннай праграмы".

"Дзяўчаты, вы здзейснілі сапраўдны подзвіг! Кожная з вас змагла паказаць максімум у няпростых умовах, праявіўшы самаадданасць, вытрымку і найвышэйшае майстэрства, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў спартсменак з узнагароджаннем ордэнамі "За асабістую мужнасць", а таксама прысваеннем Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці трэнерскаму штабу і пажадаў усім моцнага здароўя, новых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі