Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2018, 11:23

Лукашэнка заклікае сярэднія і малыя краіны не адыгрываць ролю статыстаў у сусветнай палітыцы

24 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сярэднія і малыя краіны не павінны адыгрываць ролю статыстаў у сусветнай палітыцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на міжнароднай экспертнай канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У выніку непрымірымасці пазіцый ключавых ігракоў менавіта сярэднія і малыя краіны атрымліваюць унікальную магчымасць ініцыіраваць прапановы па дыялогу і мерах даверу. Неабходна ёю скарыстацца, а не адыгрываць ролю статыстаў або саюзнікаў па ваенна-палітычных блоках, такіх як НАТА або АДКБ, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба ў добрым сэнсе парушыць манаполію дыялогу па гэтых пытаннях толькі паміж вялікімі краінамі".

Больш адказную пазіцыю трэба было б заняць і НАТА, лічыць Прэзідэнт. "Многія праблемы, з якімі мы сутыкнуліся сёння, былі выкліканы пашырэннем НАТА на ўсход, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Я маю права гэта сказаць, таму што гэта ўсё было на маіх вачах - на вачах першага Прэзідэнта Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаменціраваў дзеянні асобных палітыкаў, што могуць негатыўна ўплываць на сітуацыю ў свеце. "Мы, часта назіраючы некаторыя рухі, часам нязграбныя, сусветных палітыкаў вялікіх перш за ўсё дзяржаў, спрабуем зразумець матывы іх учынкаў. Мне здаецца, што некаторыя з іх мяркуюць: "Вось сёння я нешта сказаў ці скажу, няважна як, - заўтра гэта ўсё адыдзе, можна адкруціць, вярнуць час назад". Самая вялікая памылка гэтых палітыкаў у тым, што сёння сказаў - заўтра зрабіў, думаючы аб тым, што гэта не прывядзе да нейкага глабальнага крызісу. Але ў палітыцы і жыцці так: сказаў, зрабіў - назад вярнуць немагчыма", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Таму перш чым гаварыць і рабіць, здавалася б на першы погляд, нязначныя крокі ў тым ці іншым напрамку, трэба думаць, што сказаць, а самае галоўнае - што зрабіць. І разумець, што любы крок можа прывесці да такіх наступстваў, якія ўсё больш і далей будуць уцягваць не толькі цябе, але і многія народы ў непрымальны для свету працэс, - падкрэсліў беларускі лідар. - На жаль, мы, палітыкі, вельмі захварэлі на гэту страшную хваробу".

"Вы - эксперты, вы - не простыя людзі. Вы людзі, якія фарміруюць падобнае і іншыя меркаванні палітыкаў. Вы не проста ўплываеце на палітыкаў, вы ім у рукі даяце не толькі тэксты выступленняў, але і сутнасць той палітыкі, якую яны і іх краіны праводзяць. Надышоў ваш час падумаць аб тым, як будзе развівацца наша планета не толькі заўтра, але і ў перспектыве", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі