Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2017, 14:05

Лукашэнка заклікае прафсаюзы да больш актыўнай ролі ў развіцці вялікага спорту

19 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае прафсаюзы да больш актыўнай ролі ў развіцці вялікага спорту. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У прафсаюзаў велізарны спартыўны пласт. Па вашых справаздачах, вы кожны год ледзь не паўтысячы выдаяце наверх спартсменаў, якія гатовы стаць вялікімі. А дзе яны? Іх не відаць, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму тут нам таксама трэба нешта зрабіць, каб у вас цэлая галіна была. Можа, і не трэба нікуды іх перадаваць. А калі і перадаваць, то іх трэба весці, кантраляваць, каб мы іх не страцілі. А так вы, быццам, 500 чалавек і перадалі, а рэзультатаў у вялікім спорце мы не бачым".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прадумаць адпаведную сістэму, каб максімальна садзейнічаць самарэалізацыі перспектыўных спартсменаў. Ён адзначыў, што ў асобе прафсаюзнага спорту галіноваму міністэрству і дзяржаве ў цэлым неабходна моцная падтрымка ў гэтым напрамку.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што цяпер адбываецца сур'ёзнае перафармаціраванне спартыўнай галіны ў Беларусі, да кіраўніцтва федэрацыямі прыходзяць спецыялісты са сферы спорту, а кіраўнікі дзяржорганаў высокага рангу будуць узначальваць наглядальныя саветы. Адзін з прыкладаў - федэрацыя біятлона.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры былым становішчы спраў федэрацыямі часам было цяжка кіраваць, і многія адпаведныя пытанні зноў былі замкнёны на Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі