Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2017, 13:35

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці зрабіць візіт у Венесуэлу

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы зрабіць візіт у Венесуэлу, каб надаць імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас створаны тры сумесныя камісіі. Яны не збіраліся некалькі гадоў для таго, каб вырашаць праблемы. Мы з Прэзідэнтам дамовіліся, што ў лістападзе ў Мінску збяром сумесную беларуска-венесуэльскую камісію. Я падключуся да вырашэння гэтых праблем, і мы намецім у лістападзе канкрэтны план дзеянняў па вырашэнні пытанняў, якія ўзніклі ў нашых адносінах. Я гатовы прыляцець у Венесуэлу, мы з Прэзідэнтам яшчэ раз разгледзім гэты план і зацвердзім яго", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пры распрацоўцы такога плана ні ў якім разе нельга спыняць работу па іншых напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі