Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2017, 15:40

Лукашэнка забараніў звальняць работнікаў без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады

21 сакавіка, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка забараніў праводзіць скарачэнні на прадпрыемствах і ў арганізацыях і звальняць работнікаў без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ні ў якім разе нельга скарачаць і звальняць людзей без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады", - заявіў Прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што гэта рашэнне прадыктавана не намерам застопарыць працэс звальненняў і прыёму на работу. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ёсць і нядобрасумленныя работнікі, якія не трымаюцца за работу. "Зразумела, кіраўнік такіх людзей трымаць не будзе. І не трэба. А сёння, калі я патрабую сярэднюю зарплату Br1 тыс., ужо некаторыя падумваюць: так, дадзім Br1 тыс., але скароцім энную колькасць людзей, у тым ліку нармальных работнікаў, - адзначыў Прэзідэнт. - Вось гэтага без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады рабіць нельга".

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што гэта звязана з неабходнасцю працаўладкавання вызваляемых работнікаў у іншым месцы. "Нельга ў цяжкі час выкідваць людзей на вуліцу. Гэта няправільна. Няхай гэта не рыначна, але пакуль мы будзем дзейнічаць такім чынам", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Лукашэнка: дэкрэт нумар 3 я не адмяняў і нават не прыпыняў
"Як бы ні было непапулярна: дэкрэт нумар 3 я не адмяняў і нават не прыпыняў. Гэта няправільна кажуць. Дэкрэт нумар 3 сёння працуе. Адзінае, што я запатрабаваў, калі ўлада вінавата была (панакіроўвалі гэтыя "пісьмы шчасця" каму трэба і каму не трэба), - прыпыніць выплату на бягучы год.
Адсочваць цэнаўтварэнне ў Беларусі будуць вельмі сур'ёзна - Лукашэнка
"Калі цэны падаюць, адразу ж затаварваецца вытворчасць, збыту прадукцыі няма, попыту на прадукцыю няма. А значыць, прадпрыемства не плаціць заработную плату і з цягам часу закрываецца", - адзначыў ён.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі