Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 15:38

Лукашэнка: з Прэзідэнта праз чвэрць стагоддзя трэба здымаць неўласцівыя яму нагрузкі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта нагадаў аб неабходнасці правядзення далейшай работы па пераразмеркаванні ўладных паўнамоцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі б своечасова ўзяліся за пераразмеркаванне паўнамоцтваў органаў улады, можа, і размоў па Канстытуцыі не было б. Але ў рэшце рэшт трэба раз і назаўсёды вызначыцца, што з Прэзідэнта праз чвэрць стагоддзя трэба здымаць асноўныя нагрузкі, яму неўласцівыя як кіраўніку дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што неабходна максімальна данесці і растлумачыць людзям, якія дзяржаўныя органы адказныя за тыя ці іншыя пытанні: "Што эканоміка - гэта, перш за ўсё, урад, гэта Галоўчанка (прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. - Заўвага БЕЛТА). Калі прыняты нейкія непапулярныя, папулярныя законы і іншыя пытанні заканатворчасці - гэта Андрэйчанка і Качанава (спікеры ніжняй і верхняй палат парламента Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава. - Заўвага БЕЛТА) - заканадаўчая галіна ўлады. І за гэта трэба несці пэўную адказнасць. Калі гэта кадры, ідэалогія, палітыка і іншае - гэта кіраўнік Адміністрацыі Сергяенка (Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА) і намеснікі. А так усё - і добрае, і дрэннае - звалілі на Прэзідэнта".

"Былі перыяды, калі трэба было гэта ўсё канцэнтраваць. Але сёння мы павінны дэцэнтралізаваць, расканцэнтраваць гэта ўсё. Размеркаваць па зонах адказнасці. У нейкі час давядзецца ўладу некаму перадаць. Але яна павінна быць упарадкавана. І Канстытуцыя павінна паставіць канчатковую кропку ў гэтым пытанні", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі