Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2018, 15:16

Лукашэнка вызваліў ад пасад Амельяновіча і Шамко за непрыняцце належных антыкарупцыйных мер

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб вызваленні ад займаемых пасад міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамных арганізацыях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў каментарыі БЕЛТА адзначыла, што патрабаванні кіраўніка дзяржавы па бескампраміснай барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах і арганізацыях вядомы. "Любы такі факт наносіць непапраўную шкоду іміджу ўлады і грамадскім адносінам у дзяржаве", - сказала яна.

"У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў усіх узроўняў на ўзмацненне персанальнай адказнасці па выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, недапушчэнні правапарушэнняў у гэтай сферы. Да кіраўнікоў, у падведамасных арганізацыях якіх будуць устаноўлены такія факты, будуць прымацца самыя строгія, але справядлівыя меры, уключаючы вызваленне ад займаемых пасад", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі