Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2018, 12:11

Лукашэнка выступае за выпрацоўку прымальных для ўсіх прынцыпаў супрацоўніцтва ў Еўропе

6 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за выпрацоўку прымальных для ўсіх прынцыпаў супрацоўніцтва ў Еўропе. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў, што ў ходзе 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ беларускі бок прапанаваў пачаць дыскусію аб запуску перагаворнага працэсу, накіраванага на пераадоленне існуючых супярэчнасцей і фарміраванне новых канструктыўных адносін у рэгіёне АБСЕ. "Трэба выпрацаваць прымальныя для ўсіх прынцыпы супрацоўніцтва ў Еўропе. Важную ролю мог бы адыграць экспертны дыялог з удзелам аналітычных цэнтраў, урадавых і прыватных структур па пытаннях вызначэння агульных мэт, арыентаваных на ўмацаванне даверу паміж краінамі як мінімум у палітычнай і ваеннай сферах", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, добрай магчымасцю для пачатку такой дыскусіі з'яўляецца запланаваная на май 2018 года ў Мінску міжнародная экспертная канферэнцыя "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх".

Таксама ў 2018 годзе ў Беларусі пройдуць антытэрарыстычная канферэнцыя АБСЕ "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху" і сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Кіраўнік дзяржавы запрасіў усіх партнёраў прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах на самым высокім узроўні.

"Міжнародная абстаноўка сёння літаральна перанасычана напружанасцю. Найбольш небяспечная тэндэнцыя на еўраатлантычнай прасторы - ідзе расхістванне сістэмы проціваг, якая раней стрымлівала дзяржавы і блокі, што сапернічаюць. Знаходзячыся на своеасаблівым геапалітычным разломе, Беларусь усведамляе ўшчэрбнасць раскручвання спіралі канфрантацыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Мы фактычна на парозе новай гонкі ўзбраенняў. Эксперты сцвярджаюць, што халодная вайна ўжо ідзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што спробы выпрацаваць новую парадыгму светаўладкавання адбываюцца не за сталом перагавораў, а ў гарачых кропках. І бліжэйшая з іх - Данбас. "Шырокамаштабныя баявыя дзеянні дзякуючы мінскім пагадненням там спынены, але людзі, на жаль, прадаўжаюць гінуць. Яшчэ раз пацвярджаю - мы гатовы зрабіць усё, каб на Данбасе быў мір. На прынцыпах захавання ўсіх міжнародна-прававых фармальнасцей і пры згодзе канфліктуючых бакоў", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка адзначае станоўчую ролю місій наглядальнікаў ад СНД на выбарчых працэсахЛукашэнка адзначае станоўчую ролю місій наглядальнікаў ад СНД на выбарчых працэсах
"Назіранне за выбарамі па лініі Садружнасці дае магчымасць фарміраваць альтэрнатыўнае меркаванне, змагацца з манаполіяй заходніх экспертаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка прапануе сфарміраваць пад эгідай ААН глабальную стратэгію процістаяння новым выклікам і пагрозамЛукашэнка прапануе сфарміраваць пад эгідай ААН глабальную стратэгію процістаяння новым выклікам і пагрозам
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 2018 годзе ў Садружнасці старшынствуе Таджыкістан і Беларусь падзяляе задачы прадстаўленай праграмы старшынства і забяспечыць свой паўнацэнны ўдзел у яе рэалізацыі.

Лукашэнка: правядзенне ў Мінску СМЗС СНД сведчыць аб прызнанні актыўнай праінтэграцыйнай ролі Беларусі
"Правядзенне ў нашай сталіцы пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў мы разглядаем як знак павагі да Беларусі, прызнання яе актыўнай праінтэграцыйнай ролі", - сказаў Прэзідэнт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі