Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 снежня 2017, 15:46

Лукашэнка выступае за развіццё канкурэнцыі ва ўмовах адкрытасці беларускай эканомікі

8 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за развіццё канкурэнцыі ва ўмовах адкрытасці беларускай эканомікі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з калектывам ААТ "Камволь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работнікі прадпрыемства пацікавіліся ў Прэзідэнта, ці магчыма замацаваць перавагу выкарыстання тканін ААТ "Камволь" на ўнутраным рынку. У адказ Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дзяржава прадоўжыць аказваць падтрымку прадпрыемству. "Але майце на ўвазе: закрыцца ад продажаў турэцкіх, расійскіх, кітайскіх тканін мы не зможам. Як мінімум па дзвюх прычынах. Па-першае, з-за канкурэнцыі. Ёсць канкурэнцыя - ёсць якасць і рост. Таму вам патрэбна канкурэнцыя. Па-другое, мы - не вялікая краіна, якая кіруе светам. Цяпер такіх краін амаль няма. Калі мы закрыемся ад некага, то хутка закрыюцца і ад нас", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што перад кіраўніцтвам прадпрыемства і канцэрна "Беллегпрам" пастаўлена задача ў наступным годзе паставіць для перапрацоўкі на ўнутраным рынку 1,5 млн пагонных метраў тканін. "Пакуль у нас ёсць розныя магчымасці, каб раскруціць вас, падняць, купляць тканіны, асабліва для школьнікаў, сілавых структур. І каб звычайныя швейныя камбінаты куплялі. Галоўнае - гэта вы. Будзе якасная тканіна, тады і падтрымліваць вас лягчэй", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што Беларусь - краіна з экспартна арыентаванай эканомікай. "Мы больш прадаём вырабленага, чым спажываем. Таму трэба дзейнічаць акуратна і асцярожна. Дайце якасную тканіну, а там мы разбяромся", - дадаў ён.

Таксама закраналася пытанне магчымасці прадастаўлення льгот беларускім швейным прадпрыемствам на куплю тканін ААТ "Камволь" для далейшага пашыву з яе гатовых вырабаў. І ў гэтым Прэзідэнт паабяцаў падтрымку, але ў разумных межах. "Сёння швейнай вытворчасцю займацца выгадна. Швачак у краіне не хапае. І гэта няхватка сур'ёзна падняла заработную плату. Швачка сёння атрымлівае прыстойныя грошы. Таму мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць швейную вытворчасць. Але яшчэ раз падкрэсліваю: усё гэта не бязмежна. Мы і так уклалі больш за $100 млн у вашу вытворчасць. І вы не чакайце дадатковых ільгот", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Дзяржава падставіць сваё плячо дзе толькі магчыма. Я ж разумею: новая фактычна вытворчасць. Пакуль вы падымецеся на адпаведны ўзровень, будзем падтрымліваць. Але ў вас не павінна быць гэтых настрояў: рынак закрыць, нікога не пускаць, будзем перапрацоўваць толькі тканіны "Камволя". Не на гэта арыентуйцеся - арыентуйцеся на тое, што будзе цяжка, і ў гэтай канкурэнцыі трэба перамагчы. Для гэтага ёсць усё. Таму выкідвайце з галавы ўсё па льготах. Будуць ільготы - добра, але вы арыентуйцеся на работу ў роўных умовах", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі