Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 16:00

Лукашэнка выступае за прадметны разгляд праблем, што назбіраліся ў ЕАЭС

24 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за прадметны разгляд праблем, што назбіраліся ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходны прадметны разгляд праблем, што назбіраліся ў ЕАЭС, прыняцце канкрэтных рашэнняў і няўхільнае іх выкананне. Або мы рухаемся наперад, або імітуем рух. Апошняе - недапушчальна!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з году ў год гаворыцца аб неабходнасці стварэння аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання, устаранення выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, актуальнасці вырашэння праблем у сферы тэхрэгулявання, санітарных і ветэрынарна-санітарных мер. "Нягледзячы на ўсе намаганні і некаторыя зрухі, у цэлым, воз, як кажуць, і цяпер там", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Важныя для паўнацэннага развіцця пытанні вырашаюцца вельмі марудна і часта неэфектыўна. Работа тармозіцца непаслядоўнай пазіцыяй нашых партнёраў па эканамічным саюзе. У той час як на высокім узроўні дэкларуюцца паглыбленне інтэграцыі і ўстараненне бар'ераў, на практыцы іншы падыход: замест адмены аднабаковых абмежавальных мер - іх актыўнае прымяненне", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў сітуацыю ў Арменіі, адзначыўшы, што ў падзеях вінаваты ў тым ліку партнёры па ЕАЭС. Ён нагадаў аб пратэстах каля года таму, калі ўрад Арменіі павысіў цэны на прыродны газ. "Нібыта не было выйсця - павысілі цэны на энергарэсурсы, а потым вымушаны былі адступіць. А што, гэта не ад нас залежала? Не ад Расіі гэта залежала? І так вось нас паасобку проста пераб'юць. У лепшым выпадку павыдзёргіваюць з гэтага саюза. Замест таго каб узяцца за галаву і пачаць разам вырашаць гэтыя пытанні, мы пачынаем хапаць адзін аднаго за грудкі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён прывёў таксама прыклад у сферы паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію. "Ну навошта з Новай Зеландыі было везці сухое малако ў Расію, калі ёсць побач у Беларусі? А потым напляваць на ўсё, растаптаць і закрыць граніцу з Беларуссю, сказаць не везці?" - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"І мы, вось так адзін з адным сутыкаючыся, страчваем адзін аднаго", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі