Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2017, 18:09

Лукашэнка выступае за асаблівыя падыходы да налічэння зарплат вучоным

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступае за стварэнне асаблівых падыходаў да налічэння зарплат вучоным. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады асобна абмяркоўвалася тэма налічэння зарплат вучоным. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гэтым пытанні "трэба выпрацаваць нейкія прынцыпы, падыходы, метадалогію". Пэўныя захады ў гэтым напрамку зроблены ў ахове здароўя, адукацыі.

"Вучоны - чалавек асаблівы, адораны. Ён не павінен залішне пераключаць увагу на матэрыяльны дабрабыт", - адзначыў Прэзідэнт. Важна, каб вучоны працаваў у першую чаргу на навуку, дзяржава зацікаўлена атрымаць ад яго работы аддачу, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца жыллёвага пытання, якое таксама абмяркоўвалася на нарадзе, то Прэзідэнт падкрэсліў, што і яно будзе вырашана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі