Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2018, 15:00

Лукашэнка выказаўся наконт перспектыў урэгулявання адносін паміж Расіяй і Грузіяй

23 сакавіка, Мцхета /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт перспектыў урэгулявання адносін паміж Расіяй і Грузіяй. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння ў інтэрв'ю прадстаўнікам грузінскага тэлебачання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца вашых адносін - мы закраналі і з прэзідэнтам, і з прэм'ер-міністрам адносіны Грузіі і Расіі, - я ўпэўнены, калі на тое будзе воля грузінскага кіраўніцтва, Уладзімір Пуцін гэту праблему будзе вырашаць. Ён жа цудоўна разумее, што гэта не праблема паміж народамі. Гэта праблема, якая павінна быць вырашана на ўзроўні ўлад. І я ўпэўнены, што калі вы будзеце больш настойлівыя і адкрытыя адзін з адным у гэтым дыялогу, праблема будзе вырашацца", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзяліўся меркаваннем аб тым, што Прэзідэнт Расіі настроены вырашаць праблемныя пытанні ў адносінах з шэрагам краін. "Павінен сказаць, што ў Прэзідэнта Пуціна, я гэта заўважыў, у майго калегі і сябра, ён як быццам новае дыханне атрымаў. Я ўпэўнены, што пытанні, якія існуюць у Расіі не толькі з Беларуссю, але, дапусцім, з Грузіяй, ён поўны рашучасці іх вырашаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Разумееце, ён гатовы і будзе іх вырашаць, не кажучы ўжо пра Беларусь. Таму што я нават не сказаў бы, што ў нас такія вострыя праблемы. Пытанні ўзнікаюць - канкурэнцыя, рыначная эканоміка, эканамічныя праблемы. Што датычыцца палітыкі, у нас няма такіх вострых праблем", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі