Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2017, 13:52

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі землетрасення ў Мексіцы

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і шчырыя словы падтрымкі Прэзідэнту Мексікі Энрыке Пенья Ньета і народу гэтай краіны ў сувязі са шматлікімі ахвярамі чарговага землетрасення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сумная навіна аб новым землетрасенні ў Мексіцы напоўніла сэрцы беларусаў глыбокім спачуваннем.

"Жахлівая колькасць загінулых і параненых, мноства пакалечаных лёсаў выклікаюць у нас боль і смутак", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі