Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 кастрычніка 2016, 17:54

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі тэракта ў Пакістане

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў паліцэйскім каледжы горада Квета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі з вялікім смуткам і болем у сэрцы даведаліся пра тэрарыстычную атаку на трэніровачны цэнтр паліцэйскага каледжа горада Квета", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што бязлітаснае забойства людзей - злачынства, якому ніколі не будзе даравання. "Упэўнены, што мужны пакістанскі народ з годнасцю перажыве гэта выпрабаванне, а арганізатары жудаснага ўчынку будуць пакараны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі