Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 17:47

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Жака Шырака

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні народу Францыі, Прэзідэнту гэтай краіны Эмануэлю Макрону, родным і блізкім Жака Шырака ў сувязі са смерцю французскага палітыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім смуткам даведаўся пра смерць Жака Шырака - былога Прэзідэнта Французскай Рэспублікі, выдатнага дзяржаўнага дзеяча, які больш за чатыры дзесяцігоддзі актыўна ўдзельнічаў у фарміраванні палітыкі Пятай рэспублікі", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Жак Шырак дзякуючы свайму прафесійнаму кругагляду і жыццёваму вопыту, у тым ліку ў справах знешніх адносін і бяспекі, заслужыў прызнанне і павагу далёка за межамі краіны і заняў пачэснае месца ў пантэоне выдатных прадстаўнікоў сучаснасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі