Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2016, 11:32

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Шымона Перэса

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста ў сувязі са смерцю экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса выказаў спачуванні Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну, народу гэтай краіны, родным і блізкім Шымона Перэса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім смуткам і болем успрынялі ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне аб смерці Шымона Перэса - знакамітага палітычнага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, аднаго з сусветна вядомых прадстаўнікоў пакалення заснавальнікаў Ізраіля, якія нарадзіліся на беларускай зямлі. Добрая памяць аб ім застанецца з намі назаўсёды", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі