Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 ліпеня 2018, 09:05

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Дземянцея

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю беларускага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Дземянцея. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця выдатны дзяржаўны дзеяч, сапраўдны патрыёт, адданы роднай Беларусі. Мікалай Іванавіч Дземянцей прайшоў дастойны працоўны шлях ад простага працаўніка вёскі да значнага палітычнага дзеяча", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мікалай Дземянцей праявіў сябе як сумленны і прынцыповы кіраўнік, вопытны гаспадарнік, сапраўдны лідар, здольны аб'ядноўваць людзей і весці за сабой да мэты.

"Светлая памяць і бясконцая ўдзячнасць яму за прыклад самаадданага служэння Айчыне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі