Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 чэрвеня 2018, 17:39

Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Эдуарда Зарыцкага

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Беларуская культура страціла таленавітага кампазітара і добрага чалавека, які падарыў нам музыку сваёй душы. Эдуард Барысавіч пакінуў вялікую спадчыну - цудоўныя мелодыі, якія ўпрыгожылі многія спектаклі, кінафільмы і тэлепраграмы, любімыя намі песні, якія сталі візітнай карткай калектываў і выканаўцаў розных пакаленняў", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Эдуарда Зарыцкага з'яўляецца часткай духоўнага багацця краіны, а жыццё - натхняльным прыкладам для калег і адданых паклоннікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі