Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2018, 16:40

Лукашэнка выказаў меркаванне, ці можа перспектыўная творчая ідэя стаць залогам для крэдыту ў банку

20 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з моладдзю выказаў меркаванне наконт таго, ці можа перспектыўная творчая ідэя стаць залогам для крэдыту ў банку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое незвычайнае пытанне кіраўніку дзяржавы задаў адзін са студэнтаў. "Я хацеў бы гэтага. Можна паспрабаваць, калі ў вас ёсць такая каштоўная ідэя, а перспектыўная ідэя прынясе заўтра грошы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І для банка гэта вельмі важна, каб менш было рызык".

Сустрэча з кіраўніком дзяржавы ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры доўжылася амаль чатыры гадзіны, яна прайшла ў цёплай дружалюбнай атмасферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі