Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2017, 18:20

Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю Дзмітрыя Хварастоўскага

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты цудоўны, шматгранна адораны чалавек пакінуў унікальны след у гісторыі сучаснай культуры і опернага мастацтва, заслужыў шчырае прызнанне не толькі ў Расіі, але і на сцэнах самых знакамітых тэатраў свету", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ведаюць, любяць і цэняць творчасць Дзмітрыя Хварастоўскага. "Заўчасны адыход з жыцця гэтага чалавека, дзейнасць якога натхняла і дарыла выключна станоўчыя эмоцыі, - незаменная страта для ўсіх нас", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі