Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка - вучоным: усе вашы канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі будуць падтрыманы

Прэзідэнт 13.12.2017 | 14:26
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі вучоных будуць заўсёды падтрыманы, запэўніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе ІІ З'езда вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уносьце смелыя прапановы, прапануйце прарыўныя тэхналогіі - усе вашы разумныя ініцыятывы будуць падтрыманы", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў важнасць цяперашняй сустрэчы і прапанаваў вучоным падыскутаваць, абмеркаваць усе хвалюючыя іх праблемы, каб прыняць неабходныя рашэнні. Прэзідэнт падкрэсліў, што да новага года будуць падпісаны праекты ўказаў, якія знаходзяцца на яго разглядзе і датычацца гэтых тэм.

Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што час пацвердзіў правільнасць прынятага ім яшчэ ў пачатку прэзідэнцтва рашэння захаваць і развіваць Нацыянальную акадэмію навук. За час незалежнасці краіны НАН сапраўды стала важнейшым звяном у развіцці навукі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.