Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 жніўня 2018, 12:44

Лукашэнка: Віцебскай вобласці пара паднімацца за кошт уласных рэсурсаў

3 жніўня, Мёрскі раён /Кар. БЕЛТА/. Віцебскай вобласці пара паднімацца за кошт уласных рэсурсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мёрскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце будзем зыходзіць з таго, што ёсць. Пара Віцебскай вобласці падымацца на ногі за кошт таго, што ў яе тут сканцэнтравана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сеяць неабходна тыя культуры, якія даюць найбольшы ўраджай у існуючых умовах. "Тут кожны раён павінен вызначыцца, зыходзячы з кліматычных умоў, проста прывычкі людзей, што сеяць", - дадаў Прэзідэнт.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на развіццё жывёлагадоўчай галіны ў рэгіёне і забеспячэнне гаспадарак неабходным абсталяваннем. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад калгас "Радзіма" ў Бялыніцкім раёне (Магілёўская вобласць), дзе стварылі простыя, але максімальна спрыяльныя ўмовы для жывёлагадоўчай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі