Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2016, 17:18

Лукашэнка: "ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарах

22 ліпеня, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. "Ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з калектывам "Магілёўліфтмаша", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца бяспекі, вы можаце за гэта не перажываць. Але залішне мяне не крытыкуйце за жорсткую палітыку. Хоць я не пераціскаю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - А мы нікому не закрываем рот. Калі вы хочаце кагосьці пакрытыкаваць, камусьці зрабіць заўвагу, зрабіце гэта на вытворчасці карэктна. Для гэтага ў вас ёсць адпаведныя сходы. Выйдзі і скажы. І няхай толькі хто-небудзь потым паспрабуе заткнуць вам рот. Чалавек павінен свабодна выказваць сваё меркаванне".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, абсалютна не варта і ў прыватным парадку баяцца абмяркоўваць тыя ці іншыя моманты грамадска-палітычнага жыцця. "Ніколі нічога не бойцеся, гаварыце аба мне, аб кім хочаце, але помніце, што "ваяваць" (як у Турцыі, супраць Прэзідэнта і ўлады) можна толькі на выбарах. Будуць парламенцкія выбары - ідзіце і галасуйце за тых, хто вам патрэбны, каго вы хочаце выбраць. Прыйдуць прэзідэнцкія выбары - галасуйце так, як вы хочаце. Я гавару гэта шчыра і буду гэта забяспечваць. Нікога нельга прымушаць там, дзе ён мае права свабодна гаварыць і выказвацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі нейкая група людзей паспрабуе выйсці на вуліцы і арганізаваць беспарадкі, то рэакцыя ўлады будзе імгненнай. "Таму што будзе, як у Арменіі або Казахстане, - нам гэтага не трэба. Гэта - зараза, хвароба. Калі яна ўжо ў грамадства ўкаранілася, то імгненна, як ракавая пухліна, пачынае разрастацца. І тады патрэбна будзе шмат намаганняў, сродкаў і, не дай бог, жыццяў, каб гэта спыніць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі