Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 кастрычніка 2016, 18:20

Лукашэнка ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны кіраўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі медалём Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй медаля ўдастоены старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці" Любоў Адаскевіч і старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Аксана Солапава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі