Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2018, 19:31

Лукашэнка ўзнагародзіў Ганну Гуськову ордэнам Айчыны III ступені і прысвоіў ёй заслужанага майстра спорту Беларусі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па фрыстайле Ганну Гуськову з заваяваннем залатога медаля на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Абараняючы спартыўны гонар краіны, ты падарыла беларусам сапраўднае свята. Сёння ўсе з заміраннем сэрца сачылі за яркім, самаадданым выступленнем, якое прынесла нам першае, такое доўгачаканае золата Алімпіяды ў Пхёнчхане", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, паказаўшы непераўзыдзены ўзровень майстэрства і пацвердзіўшы найвышэйшы клас беларускай школы фрыстайла, спартсменка стала аўтарам перамогі ўсёй краіны.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Ганну Гуськову з прысваеннем ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" і ўзнагароджаннем ордэнам Айчыны III ступені.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць трэнерскаму калектыву нацыянальнай каманды па фрыстайле і пажадаў новых перамог беларускім алімпійцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі