Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лістапада 2016, 20:01

Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Гейдара Аліева

28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў узнагародзіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Гейдара Аліева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароджанні ордэнам Гейдара Аліева робяцца рэдка.

Замежным грамадзянам гэта ўзнагарода ўручаецца за выдатныя заслугі перад Азербайджанам, за асаблівыя заслугі ў справе ажыццяўлення азербайджанскай ідэі, умацавання салідарнасці азербайджанцаў усяго свету, за асаблівыя заслугі ў наладжванні палітычных, эканамічных, навуковых і культурных сувязей Азербайджана з іншымі краінамі.

Ордэн Гейдара Аліева таксама прысвоены былому Прэзідэнту Францыі Жаку Шыраку, былым прэзідэнтам Украіны Віктару Юшчанку і Віктару Януковічу, былому Прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму, Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, шэрагу іншых кіраўнікоў дзяржаў і грамадскіх дзеячаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі