Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2019, 12:26

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады

11 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады ў Магілёве, Лёзненскім і Магілёўскім раёнах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне старшынёй Лёзненскага райвыканкама Сяргея Зямчонка, які цяпер з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

На пасаду старшыні Магілёўскага райвыканкама ўзгоднены Алег Чыкіда. У 2014-2018 гадах ён працаваў першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Аляксей Багайчук, які да гэтага часу з'яўляўся саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, стане кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі