Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2018, 13:12

Лукашэнка ўзгадніў канцэптуальныя падыходы ў знешняй палітыцы і ЗЭД на 2018 год

18 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў канцэптуальныя падыходы знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці краіны на 2018 год. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт праінфармаваны аб выніках работы міністэрства за мінулы год. І, самае галоўнае, з кіраўніком дзяржавы былі ўзгоднены канцэптуальныя падыходы нашай знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці на гэты год і на бліжэйшы перыяд", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, узгоднены падыходы па развіцці адносін з ЕС. "Даложана аб той сітуацыі, якая склалася на гэты момант у нашых адносінах, аб пэўных існуючых праблемных пытаннях. Узгоднены дакладныя падыходы па развіцці на перспектыву", - сказаў Уладзімір Макей.

Абмяркоўваўся таксама графік замежных візітаў кіраўніка дзяржавы ў бягучым годзе і на бліжэйшы перыяд. Прэзідэнт праінфармаваны аб важных міжнародных мерапрыемствах, якія плануецца правесці ў Беларусі ў 2018 годзе. "Іх будзе некалькі. Плануецца, што ў іх прымуць удзел і прадстаўнікі высокага ўзроўню. Гэта ў рамках канферэнцыі АБСЕ па барацьбе з тэрарызмам. Мы плануем правесці таксама адно з важных мерапрыемстваў у рамках Мюнхенскай нарады па бяспецы", - расказаў міністр.

Акрамя таго, чакаецца адкрыццё мемарыяла ў Трасцянцы. У мерапрыемстве плануецца ўдзел у тым ліку кіраўнікоў шэрага замежных дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі