Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2018, 13:25

Лукашэнка: увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у Вялікую Перамогу, і дзяліць яе недарэчы

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у Вялікую Перамогу, і дзяліць яе недарэчы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску ў нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у перамогу над нацызмам, і дзяліць гэту перамогу сёння недарэчы. Гэта гэтак жа балюча для сённяшніх ветэранаў, як аддаваць яе забыццю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы заўсёды змагаліся за недапушчэнне скажэння гісторыі, асабліва падзей Вялікай Айчыннай вайны. "Мы змагаліся супраць такіх шарлатанаў і не думалі, што нам давядзецца змагацца і з іншай бядой: прыватызацыяй нашай Перамогі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён прывёў словы пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, які сказаў, што "мы разам перамаглі ў гэтай страшнай і бязлітаснай вайне. Не былі б мы разам, мы і сёння стаялі б на каленях". "Сказана правільна", - заўважыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі