Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: усе грамадска значныя затрыманні карупцыянераў санкцыянаваны Прэзідэнтам

Прэзідэнт 21.04.2017 | 16:20

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе грамадска значныя затрыманні карупцыянераў санкцыянаваны Прэзідэнтам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт неадкладна дае санкцыю на прыняцце дзейсных мер, калі яму дакладваюць аб фактах карупцыі. "Усе грамадска значныя затрыманні санкцыянаваны асабіста мной", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, напрыклад, аб вялікім карупцыйным затрыманні ў сталіцы, звязаным з арганізацыяй школьнага харчавання.

Асноватворныя прынцыпы ў барацьбе з карупцыяй застаюцца, як і раней, нязменнымі. "Гэта роўнасць усіх перад законам і немінучасць адказнасці незалежна ад займаемых пасад і былых заслуг. Менавіта такімі падыходамі кіруюцца нашы праваахоўныя органы, якія выкрываюць факты карупцыі і спыняюць розныя карупцыйныя схемы, - нагадаў Прэзідэнт. - Так будзе і ў далейшым".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.