Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2018, 09:02

Лукашэнка ўручыў узнагароды пераможцам і прызёрам "Снежнага снайпера"

5 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароды юным спартсменам таксама ўручалі алімпійскія чэмпіёны, члены нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава.

У гэтым годзе ў "Снежным снайперы" прынялі ўдзел больш як 39 тыс. школьнікаў. Прычым у спаборніцтвах не ўдзельнічалі падлеткі, якія навучаюцца ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах па біятлоне і лыжных гонках.

Юныя аматары біятлона прайшлі даволі доўгі шлях да фіналу. Фарматы раённых і занальных спаборніцтваў адрозніваліся адзін ад аднаго - у залежнасці ад забеспячэння школ неабходным інвентаром і ад умоў надвор'я. На абласным адборы дзеці беглі спрынтарскую лыжную дыстанцыю ад 1,8 км да 3 км і стралялі лежачы на агнявым рубяжы з адлегласці 10 м.

Фінал "Снежнага снайпера" адбыўся ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". У ім прынялі ўдзел у трох узроставых групах 168 юных спартсменаў. Напярэдадні падагульнячых спаборніцтваў для іх быў арганізаваны трохдзённы вучэбна-трэніровачны збор.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі